Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым
Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.
Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Казахстан падтрымліваюць адносіны доўгачасовага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, двухбаковае сяброўства мае глыбокія карані і магутную сілау.
Гэты год, паводле яго слоў, мае асаблівае значэнне як для Кітая, так і для Казахстана. Камуністычная партыя Кітая адзначыць сваё 100-годдзе, а Казахстан -- 30-годдзе сваёй незалежнасці, нагадаў старшыня КНР. Кітай гатовы працаваць з Казахстанам над умацаваннем двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах і развіццём двухбаковых сувязяў, каб і далей удасканальваць кітайска-казахстанскія адносіны, падтрымліваць яшчэ больш блізкія кантакты паміж народамі дзвюх краін і адкрываць лепшыя перспектывы для іх развіцця, сказаў Сі Цзіньпін.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што супрацоўніцтва паміж Кітаем і Казахстанам у рамках сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" прыносіць адчувальную карысць народам дзвюх краін, стаўшы ўзорам для міжнароднай супольнасці. Абодва бакі павінны і далей прасоўваць сумеснае будаўніцтва "Пояса і шляху" пры захаванні высокай якасці, умацоўваць супрацоўніцтва ў такіх галінах, як вытворчыя магутнасці, гандаль, сельская гаспадарка і інфраструктура, а таксама бесперапынна павышаць узровень узаемазвязанасці, сказаў ён.
У той жа час, працягнуў кітайскі лідар, Кітай і Казахстан павінны засяродзіцца на развіцці супрацоўніцтва ў такіх галінах, як штучны інтэлект, электронная камерцыя і лічбавыя фінансы, каб ствараць новыя пункты росту для супрацоўніцтва. Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай гатовы паглыбляць супрацоўніцтва з Казахстанам у галіне тэлемедыцыны і традыцыйнай медыцыны, а таксама працягваць аказваць дапамогу і падтрымку казахстанскаму боку ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19. Абодвум бакам, па яго словах, варта таксама нарошчваць супрацоўніцтва ў праваахоўнай галіне, у сферах бяспекі і абароны, каб агульнымі намаганнямі абараняць мір і спакой у рэгіёне.
К.-Ж. Такаеў, у сваю чаргу, адзначыў, што Кітай дасягае гістарычных поспехаў у галіне развіцця, і кітайскі народ упэўненымі крокамі прасоўваецца да ажыццяўлення мэтаў, прымеркаваных да «двух стогадовых юбілеяў». Міжнародная супольнасць высока ацэньвае і падтрымлівае шэраг буйных ініцыятыў, вылучаных Кітаем, адзначыў прэзідэнт Казахстана. У прыватнасці, пандэмія COVID-19 яшчэ раз пацвердзіла важнасць і неабходнасць ініцыятывы Кітая па пабудове супольнасці адзінага лёсу чалавецтва.
К.-Ж. Такаеў падзякаваў Кітаю за вакцыны і іншую каштоўную падтрымку, аказаную Казахстану ў барацьбе з эпідэміяй, а таксама выказаў гатоўнасць працаваць з Кітаем для пастаяннага ўмацавання і паглыблення двухбаковых адносін, садзейнічаць сумеснаму будаўніцтву "Пояса і шляху", умацоўваць супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, гандлю, інфраструктуры, аховы здароўя, а таксама падтрымліваць цесныя зносіны і ўзаемадзеянне ў рамках ШАС і іншых рэгіянальных і міжнародных арганізацый.