Віцэ-прэм'ер заклікала ўзмацніць падрыхтоўку да ўступных іспытаў у ВНУ
Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Сунь Чуньлань праінспектавала падрыхтоўчую работу да агульнанацыянальных уступных іспытаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія пройдуць 7 і 8 чэрвеня.
Сунь Чуньлань падчас інспекцыі наведала сярэднюю школу і орган, адказны за правядзенне ўступных экзаменаў, у раёне Чааян у Пекіне.
Сёлета на экзамены зарэгістраваліся 10,78 млн навучэнцаў па ўсёй краіне, што стала новым рэкордам. Сунь Чуньлань заклікала прыняць меры па прафілактыцы і кантролі COVID-19, каб прадухіліць новы выбліск захворвання. Пацыентам з COVID-19 і навучэнцам, якія мелі з імі цесныя кантакты, будзе дазволена здаваць экзамены ў медыцынскіх установах або ізаляцыйных памяшканнях, калі дазволяць ўмовы.
Віцэ-прэм'ер запатрабавала актывізаваць намаганні па прадухіленні падману на іспытах і няўхільна ажыццяўляць дзяржаўную палітыку і план прыёму навучэнцаў.