У Пекіне разыграюць у латарэю лічбавыя "чырвоныя канверты" на мільёны юаняў

2021-06-03 14:25:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Спажыўцы ў Пекіне змогуць праз латарэйную сістэму атрымаць лічбавыя "чырвоныя канверты" на агульную суму 40 млн юаняў.

Як паведамілі ў Пекінскім бюро па наглядзе і кіраванні мясцовымі фінансамі, у рамках пілотнай праграмы развіцця лічбавай нацыянальнай валюты 5 чэрвеня стартуе латарэя, па выніках якой яе пераможцы атрымаюць 200 тыс. лічбавых "чырвоных канвертаў" з 200 юанямі у кожным.

Прыватныя асобы могуць зарэгістравацца для ўдзелу ў латарэі па мабільных дадатках Банка Кітая і Прамыслова-камерцыйнага банка Кітая ў перыяд з 5 па 7 чэрвеня.

Каб атрымаць выйгрыш, пераможцы латарэі павінны запампаваць на мабільны тэлефон спецыяльны дадатак і адкрыць у ім "лічбавы кашалёк". Гэтыя лічбавыя грошы можна будзе выдаткаваць 2000 вызначаных крамах з 09:00 11 чэрвеня па 23:59 20 чэрвеня.

Гэта пілотная праграма паслужыць чарговым тэстам у рамках даследаванняў і развіцця лічбавага юаня. Улады Пекіна маюць намер у далейшым праводзіць падобныя акцыі, каб стварыць спрыяльнае аплатнае асяроддзе з выкарыстаннем лічбавага юаня падчас правядзення зімовай Алімпіяды-2022 у Пекіне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ