Сі Цзіньпін распавядае гісторыі свайго дзяцінства

2021-06-03 16:00:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін з увагай ставіцца да маладога пакалення краіны. Ён часта бывае з дзецьмі, гутарыць з імі.

Сі Цзіньпін вырас у сям'і рэвалюцыянераў ў строгіх традыцыях. У дзяцінстве яго сям'я жыла проста і сціпла. «Мы хадзілі не толькі ў латанай вопратцы, але і даношвалі за старэйшымі братамі і сёстрамі», -- успамінаў ён у 2003 годзе ў інтэрв'ю Цэнтральным тэлебачанні Кітая.

30 мая 2014 года Сі Цзіньпін наведаў пачатковую школу нацыянальнасцяў у Пекіне, дзе прыняў удзел у цырымоніі ўступлення на піянеры. Ён распавёў: «Я пачаў вучыцца ў 1959 годзе, а ў піянеры ступіў ужо ў 1960-м. Памятаю, як тады моцна білася сэрца, я быў вельмі ўсхваляваны».

У гэтай жа школе Сі Цзіньпін наведаў урок каліграфіі, падчас якога школьнікі пісалі пэндзлем фразу «Аддаць усяго сябе на карысць Радзімы». Сі Цзіньпін распавёў, што ён з дзяцінства ведае гэтыя іерогліфы. У дзяцінстве мама купіла яму апавяданні з ілюстрацыямі, там была гісторыя пра маці Юэ Фэя (нацыянальны герой Кітая), якая загадала сыну выпаліць гэтую фразу ў сябе на целе. «Гэтую гісторыю я добра памятаю і цяпер», -- сказаў Сі Цзіньпін.

9 верасня 2016 года Сі Цзіньпін наведаў Пекінскую школу імя 1-га жніўня. Увагу лідара краіны прыцягнуў школьны футбольны матч. Ён сказаў: «50 гадоў таму я таксама гуляў тут у футбол. Тады тут была звычайная спартыўная пляцоўка на зямлі. У мяне добрае здароўе, бо ў дзяцінстве я шмат займаўся спортам. Фізкультура адыгрывае важную ролю ў выхаванні характару, яна трэніруе волю».

24 лютага 2017 года ў Пекінскім спартыўным цэнтры «Укэсун» Сі Цзіньпін распавёў хакеістам-юніёрам гісторыю, як ён сам катаўся на каньках па лёдзе возера Шычахай у цэнтры Пекіна. Ён сказаў, што калі быў маленькім, умоў амаль не было, дзеці каталіся на каньках па лёдзе замёрзлых азёр. Ён і яго малодшы брат любілі канькі, але на кішэнныя грошы яны маглі купіць толькі пару канькоў на дваіх. Таму тады Сі Цзіньпін саступіў канькі свайму малодшаму брату.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ