Ван І старшыняваў на 4-м дыялогу кіраўнікоў МЗС Кітая, Афганістана і Пакістана

2021-06-04 16:45:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І 3 чэрвеня ў Гуяне /правінцыя Гуйчжоу, Паўднёва-Заходні Кітай/ старшыняваў на 4-м дыялогу кіраўнікоў МЗС Кітая, Афганістана і Пакістана, які прайшоў у анлайн-фармаце. Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама кіраўнік МЗС Афганістана Махамад Ханіф Атмар і міністр замежных спраў Пакістана Шах Мехмуд Курэшы.

Кіраўнікі МЗС трох краін правялі гутарку па двух ключавых тэмах: працэс усталявання міру і прымірэння ў Афганістане і трохбаковае супрацоўніцтва Кітая, Афганістана і Пакістана. Па выніках абмеркавання дасягнуты шэраг новых дамоўленасцяў.

Тры бакі падкрэслілі, што неабходна належным чынам прасоўваць працэс устанаўлення міру і прымірэння ў Афганістане, як мага хутчэй спыніць агонь і пакласці канец гвалту. Вывад замежных войскаў з Афганістана павінен ажыццяўляцца адказна і арганізавана, неабходна прадухіліць пагаршэнне сітуацыі ў галіне бяспекі і не дапусціць таго, каб тэрарыстычныя сілы зноў актывізавалі сваю дзейнасць. Бакі выказалі падтрымку ператварэнню Афганістана ў незалежную, суверэнную і нейтральную дзяржаву, правядзенню ім палітыкі ўмеранага ісламу, вядзенню рашучай барацьбы з тэрарызмам і падтрыманню добрасуседскіх адносін з усімі краінамі.

Тры бакі дамовіліся, што неабходна разгледзець эфектыўныя шляхі паглыблення трохбаковага супрацоўніцтва ў фармаце Кітай-Афганістан-Пакістан ва ўмовах пандэміі. Умацаванне супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з COVID-19, у сферы павышэння дабрабыту і ў гуманітарнай галіне, а таксама садзейнічанне істотнаму ўключэнню Афганістана ў супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху" прынясуць яшчэ больш карысці народам, што насяляюць гэты рэгіён.

Бакі пацвердзілі сваю прыхільнасць сумеснай барацьбе з тэрарызмам ва ўсіх яго формах і падкрэслілі неабходнасць супрацьдзеяння падвойным стандартам у барацьбе з тэрарызмам. Недапушчальна, каб нейкая тэрарыстычная арганізацыя або асоба выкарыстоўвалі тэрыторыю той ці іншай краіны для здзяйснення злачынных дзеянняў у дачыненні да іншых краін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ