Члены АЦЭС павінны абараняць шматбаковую гандлёвую сістэму
Ва ўмовах пандэмічнага шоку члены Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва / АЦЭС / павінны абараніць шматбаковую гандлёвую сістэму і імкнуцца да фарміравання азіяцка-ціхаакіянскай супольнасці адзінага лёсу, заявіў у суботу кіраўнік Мінкамерцыі Кітая Ван Вэньтаа на відэаканферэнцыі кіраўнікоў гандлёвых ведамстваў удзельнікаў арганізацыі.
Паколькі глабальнае развіццё сутыкаецца з сур'ёзнымі праблемамі, члены АЦЭС павінны ўмацоўваць супрацоўніцтва ў барацьбе з эпідэміяй, садзейнічаць інклюзіўнаму і ўстойліваму росту і фарміраванню азіяцка-ціхаакіянскай супольнасці адзінага лёсу, адзначыў ён.
Ван Вэньтаа заклікаў АЦЭС прыкласці намаганні для абароны шматбаковай гандлёвай сістэмы і дамагацца неабходнай рэформы Сусветнай гандлёвай арганізацыі, асабліва хутчэйшага аднаўлення нармальнай працы яе апеляцыйнага органа.
Кітай будзе супрацоўнічаць з членамі АЦЭС і прыкладзе намаганні для стабілізацыі вытворча-збытавых ланцужкоў ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, а таксама для садзейнічання аднаўленню рэгіянальнай эканомікі, адзначыў міністр.
Нягледзячы на ўздзеянне COVID-19, Кітай прыняў шэраг мер для таго, каб шырэй адкрыць свае дзверы, сказаў Ван Вэньтаа, дадаўшы, што краіна будзе працягваць прасоўвацца наперад на больш высокім узроўні ў будучыні і ствараць больш магчымасцяў для развіцця ў рэгіёне і за яго межамі .