Статак сланоў па-ранейшаму знаходзіцца ў наваколлі горада Куньмін
Статак з 15 дзікіх азіяцкіх сланоў па-ранейшаму знаходзіцца ў наваколлі горада Куньмін / Паўднёва-Заходні Кітай /, паведамілі ў нядзелю мясцовыя ўлады.
Паводле звестак мясцовай каманды, якая адсочвае міграцыю сланоў, па стане на 15:10 суботы, статак пераадолеў за 24 гадзіны яшчэ 12,1 км у напрамку да Сіян-Ійскай воласці раёна Цзіньнін.
Па загаду мясцовых уладаў, у суботу было задзейнічана 14 беспілотных лятальных апаратаў для назірання за сланамі, 510 чалавек і больш за 110 транспартных сродкаў былі накіраваныя для перакрыцця дарогі і адводу жывёл на паўднёвы захад.
Пакінуўшы свой арэал пасялення ў лясах Сішуанбаньна-Дайскай аўтаномнай акругі, сланы пераадолелі каля 500 км, і ў сераду вечарам падышлі да горада Куньмін, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Юньнань.
Паводле апошняга перапісу, насельніцтва Куньміна складае 8,46 мільёна чалавек.
На працягу больш за адзін месяц ўлады накіроўвалі міліцэйскі атрад для маніторынгу міграцыі сланоў, вызвалялі дарогі, каб палегчыць перамяшчэнне статка, і выкарыстоўвалі ежу ў якасці прынады, каб адвесці жывёл ад населеных пунктаў.
Азіяцкія сланы ў асноўным сустракаюцца ў правінцыі Юньнань і знаходзяцца пад узмоцненай дзяржаўнай аховай. Дзякуючы намаганням па iх абароне, папуляцыя дзікіх сланоў у правінцыі вырасла прыкладна да 300 асобін у параўнанні са 193 асобінамі ў 1980-х гадах.