Кітай ухваліў клінічныя выпрабаванні 21 вакцыны супраць COVID-19

2021-06-07 15:36:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На дадзены момант Кітай ухваліў клінічныя выпрабаванні 21 вакцыны супраць COVID-19, заявіў у нядзелю намеснік кіраўніка Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР Цзэн Ісінь.

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень чатыры вакцыны ад COVID-19 атрымалі ўмоўны дазвол для выхаду на рынак, яшчэ тры былі дапушчаныя да экстранага ўжывання ў краіне.

У агульнай складанасці восем вакцын ад COVID-19 былі адобраны для 3-цяй фазы клінічных выпрабаванняў за мяжой, а адна вакцына на аснове mRNA была адобрана ў адпаведнасці з этычнымі стандартамі для 3-цяй фазы клінічных выпрабаванняў за мяжой, заявіў Цзэн Ісінь.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ