Кіраўнікі МЗС Кітая і АСЕАН адзначылі 30-годдзе адносін дыялогу
Кіраўнікі МЗС Кітая і краін Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі / АСЕАН / прынялі ўдзел у спецыяльнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін АСЕАН і Кітая з нагоды святкавання 30-й гадавіны ўстанаўлення адносін дыялогу.
Сустрэчу ў горадзе цэнтральнага падпарадкавання Чунцін / Паўднёва-Заходні Кітай / сумесна правялі член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І і Тэадора Локсін, міністр замежных спраў Філіпін. Філіпіны у цяперашні час выступаюць краінай-каардынатарам адносін АСЕАН і Кітая. На нарадзе таксама прысутнічаў генеральны сакратар АСЕАН.
Ван І сказаў, што апошнія 30 гадоў адносіны Кітая і АСЕАН развіваюцца імклівымі тэмпамі, пацвярджаючы сваю жыццяздольнасць і ахопліваючы шырокае кола галін.
Паводле яго слоў, абодва бакі імкнуцца да гармоніі і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, ствараюць важную апору для рэгіянальнага міру і стабільнасці, паскараюць магутны рухавік развіцця і росквіту, а таксама з'яўляюцца найбольш паспяховым прыкладам супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.