Кітай імкнецца пашырыць ахоп рэгіёнаў высакаякаснымі медыцынскімі паслугамі

2021-06-08 17:48:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады Кітая паставілі мэту стварыць сёлета рэгіянальныя цэнтры аховы здароўя ў 12 адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню ў цэнтральных і заходніх частках краіны, дзе назіраецца недахоп высакаякасных медыцынскіх рэсурсаў, паведаміў чыноўнік на прэс-канферэнцыі ў Пекіне ў панядзелак .

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Сунь Чжычэна, да канца 2022 года ўсе адміністрацыйныя адзінкі на ўзроўні правінцый у краіне будуць ахоплены такімі медцэнтрамі.

Першая партыя іх у тэставым рэжыме была запушчана ў васьмі правінцыях. У кожным з цэнтраў змогуць размясціцца ў сярэднім за 1 500 пацыентаў, адзначыў Сунь Чжычэн, дадаўшы, што цэнтры дапамаглі падрыхтаваць мясцовых медработнікаў і палепшыць медабслугоўванне ў рэгіёнах.

Рэгіянальныя цэнтры аховы здароўя - гэта аддзяленні, створаныя некаторымі вядучымі бальніцамі ў раёнах з недастатковай якасцю медыцынскіх рэсурсаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ