У кітайскім горадзе Нінбо адкрылася Другая ЭКСПА Кітай - краіны ЦУЕ

2021-06-09 14:32:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Другая ЭКСПА Кітай - краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і міжнародны кірмаш спажывецкіх тавараў адкрыліся 8 чэрвеня ў горадзе Нінбо (правінцыя Чжэцзян, Усходні Кітай), аб'яднаўшы на адной пляцоўцы звыш 7 тысяч закупнікоў.

Выстава, прысвечаная тэме "Фарміраванне новай архітэктонікі развіцця, сумеснае выкарыстанне новых магчымасцяў", накіраваная на стымуляванне гандлю паміж Кітаем і краінамі ЦУЕ.

"Ва ўмовах эпідэміі COVID-19 гандлёвае супрацоўніцтва паміж Кітаем і краінамі ЦУЕ ідзе насуперак з агульнай тэндэнцыяй і пашыраецца з асабліва традыцыйных да новых галін", - заявіў на цырымоніі адкрыцця намеснік міністра камерцыі КНР Ван Біннань.

Праграма выставы, закрыццё якой запланавана на 11 чэрвеня, уключае 20 мерапрыемстваў, прысвечаных эканоміцы, гандлю, навуцы і тэхналогіям, а таксама ахове здароўя.

Як паведаміў прадстаўнік Упраўлення камерцыі правінцыі Чжэцзян Ван Цзянь, тэрыторыя агульнай плошчай 200 тыс кв. м падзелена на тры зоны, у якіх прадстаўлена прадукцыя краін ЦУЕ, у тым ліку верталёты, лёгкія самалёты, яхты і іншыя неардынарныя тавары.

У першым квартале бягучага года аб'ём гандлю паміж Кітаем і краінамі ЦУЕ дасягнуў 30,13 млрд долараў ЗША, павялічыўшыся на 50,2 % у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ