СБ павысіў прагноз па эканамічным росце ў Кітаі ў 2021 г. да 8,5%
Кітайская эканоміка знаходзіцца на шляху да росту на 8,5 % у 2021 годзе, што на 0,6 працэнтнага пункта вышэй, чым рост, што прагназаваўся раней. Пра гэта паведамляецца ў свежым дакладзе "Перспектывы сусветнай эканомікі" / Global Economic Prospects /, апублікаваным 8 чэрвеня Сусветным банкам.
Кітай жа даволі хутка стрымаў распаўсюджванне пандэміі, значная падтрымка з боку ўладаў, а таксама нядаўні рост сусветнага гандлю дапамагаюць падтрымліваць энергічнае аднаўленне Кітая, заявіў дырэктар групы прагнозаў Сусветнага банка Айхан Касе на прэс-канферэнцыі.
Згодна з паўгадавой справаздачай, чакаецца, што сусветная эканоміка вырасце на 5,6 % у 2021 годзе, што на 1,5 працэнтнага пункта вышэй, чым было пазначана ў папярэднім прагнозе. Гэта ў асноўным тлумачыцца магутным аднаўленнем некалькіх буйных эканомік.
Нягледзячы на аднаўленне эканомікі, сусветны аб'ём вытворчасці да канца гэтага года апынецца прыкладна на 2 % ніжэй у параўнанні з прагнозамі, зробленымі да пачатку пандэміі, гаворыцца ў дакладзе. Зніжэнне даходаў на душу насельніцтва не будзе кампенсавана да 2022 года прыкладна ў двух трэцях краін з рынкавай эканомікай, якая фарміруецца, і краін, якія развіваюцца.
"І хоць можна назіраць абнадзейлівыя прыкметы аднаўлення сусветнай эканомікі, пандэмія працягвае пагаршаць беднасць і няроўнасць сярод насельніцтва краін, якія развіваюцца па ўсім свеце, - заявіў прэзідэнт групы СБ Дэвід Малпас.
"Для паскарэння размеркавання вакцын і змякчэння пазыковага цяжару, асабліва ў краінах з нізкім узроўнем даходу, неабходныя скаардынаваныя на глабальным узроўні намаганні", - заявіў ён.