У правінцыі Шэньсі выяўленыя руіны крэпасці Вялікай Кітайскай сцяны

2021-06-09 15:08:59
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Руіны крэпасці Вялікай Кітайскай сцяны, пабудаванай у часы дынастыі Мін / 1368-1644 гг. /, былі выяўленыя ў правінцыі Шэньсі на паўночным захадзе Кітая, паведаміў у аўторак Інстытут археалогіі Шаньсі. Архітэктурныя рэліквіі, у тым ліку два падворка, былі выяўленыя на месцы руінаў крэпасці Цінпінбаа, размешчанай у павеце Цізнбянь горада Юйлінь. Падворак з паўднёвага боку дастаткова прасторны - 60 метраў у даўжыню і 25 метраў у шырыню. Яго сцены, будынкі і цагляныя падлогі добра захаваліся.

Археолагі таксама раскапалі ў двары каменную таблічку. Згодна з надпісам на шыльдзе, гэты двор з'яўляецца былым месцам знаходжання храма пад назвай Палац Сяньін. Таксама было знойдзена больш за 30 размалёваных гліняных статуй.

На ўчастку другога двара, які знаходзіцца на ўсходзе палаца Сяньін, захаваліся рэшткі больш буйнога будынка. Тут былі выяўлены рэшткі падмурка даўжынёй 12 метраў і вышынёй 3 метра.

Рэшткі крэпасці былі знойдзены ў грунтавай канаве, з якой мясцовыя жыхары здабывалі глебу для будаўніцтва дарогі ў красавіку мінулага года, пасля чаго ўжо ў наступным месяцы пачаліся раскопкі.

Крэпасць знаходзіцца прыкладна ў 10 км ад Вялікай Кітайскай сцяны, пабудаванай у часы дынастыі Мін. Гэта адна з нешматлікіх крэпасцяў на поўначы Шэньсі, якая добра захавала свой першапачатковы выгляд, а таксама дух эры і стылістычныя асаблівасці, характэрныя для збудаванняў вялікай сцены эпохі дынастыі Мін.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ