PPI ў Кітаі вырас на 9 % у траўні 2021 года
Дзякуючы ўстойліваму аднаўленню ўнутранага попыту, у маі бягучага года цэны вытворцаў Кітая раслі больш хуткімі тэмпамі, паведамілі ў сераду ў Дзяржаўным статыстычным упраўленні КНР.
Паводле даных, індэкс цэн вытворцаў / PPI / - паказчык змены аптовых цэн вытворцаў тавараў і паслуг - у траўні бягучага года ў Кітаі вырас на 9 % у гадавым вылічэнні, паскорыўшыся з росту ў 6,8 % у красавіку.
У траўні PPI вырас на 1,6 % у месячным вылічэнні, павялічыўшыся на 0,7 п.п. у параўнанні з ростам у красавіку, сведчаць даныя ДСУ.
У сувязі з ростам коштаў на сырую нафту на сусветным рынку, у маі бягучага года PPI ў нафтагазаздабыўным сектары краіны вырас на 1,7 % у месячным вылічэнні, павялічыўшыся на 1,3 п.п. у параўнанні з красавіком.
За першыя пяць месяцаў PPI ў сярэднім вырас на 4,4 % у гадавым вылічэнні.
Разам з гэтым, у траўні гэтага года ў Кітаі індэкс спажывецкіх цэн / CPI / - асноўны паказчык інфляцыі - вырас на 1,3 % у гадавым вылічэнні.