Кітай плануе паскорыць развіццё індустрыі блокчэйна

2021-06-09 16:30:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай імкнецца да далейшага паскарэння тэхналагічнага прымянення і прамысловага развіцця блокчэйна на працягу наступнага дзесяцігоддзя, адзначаецца ў кіруючым дакуменце, апублікаваным сумесна Міністэрствам прамысловасці і інфарматызацыі КНР і Канцэлярыяй Цэнтральнай камісіі па справах кіберпрасторы.

Да 2025 года Кітай паставіць мэтай вывесці комплексную моц айчыннай індустрыі блокчэйна на самы перадавы ўзровень у свеце, гаворыцца ў дакуменце.

Індустрыя блокчэйна краіны і яе сістэма прамысловых стандартаў пачнуць фарміравацца да 2025 года, а тэхналогія блокчэйна будзе прымяняцца ў многіх сацыяльна-эканамічных галінах, гаворыцца ў кіраўніцтве.

У бліжэйшыя пяць гадоў Кітай падтрымае стварэнне трох-пяці сістэмаўтваральных прадпрыемстваў з міжнароднай канкурэнтаздольнасцю, а таксама шэрагу прадпрыемстваў інавацыйнага тыпу і трох-пяці прамысловых кластараў блокчэйна.

Да 2030 года чакаецца бесперапыннае павышэнне комплекснай моцы індустрыі блокчэйна і далейшае павелічэнне яе маштабу, а таксама глыбокая інтэграцыя блокчэйна з інфармацыйнымі тэхналогіямі новага пакалення, такімі як інтэрнэт, вялікія даныя і штучны інтэлект, гаворыцца ў дакуменце.

Паводле даных Tianyancha - анлайн-платформы для запыту інфармацыі аб прадпрыемствах, у цяперашні час у Кітаі налічваюцца каля 75 тыс. прадпрыемстваў, звязаных з блокчэйнам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ