​У Кітаі ўведзена звыш 800 млн доз вакцын супраць COVID-19

2021-06-09 17:12:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на канец аўторка ў Кітаі было ўведзена звыш 800 млн доз вакцын ад новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19 з пачатку агульнанацыянальнай кампаніі па вакцынацыі.

У агульнай колькасці было ўведзена 808,96 млн доз вакцын ад COVID-19, паведамілі ў сераду ў Дзяржаўным камітэце па справах аховы здароўя КНР.

Чакаецца, што па меншай меры 70 працэнтаў мэтавага насельніцтва Кітая будуць вакцынаваныя ад COVID-19 да канца гэтага года, заявіў намеснік кіраўніка ведамства Цзэн Ісінь падчас нядаўняга інтэрв'ю ІА Сіньхуа.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ