З пачатку бягучага года ў Кітаі было знойдзена і выратавана 1737 зніклых або выкрадзеных дзяцей
За перыяд са студзеня 2021 года кітайскія ўлады знайшлі і выратавалі 1737 зніклых або выкрадзеных дзяцей, у тым ліку дарослых, якія прапалі без вестак ці былі выкрадзеныя ў дзяцінстве, паведамілі ў Міністэрстве грамадскай бяспекі / МГБ / КНР у аўторак .
Пводле паведамлення ведамства, з тых часоў, як у студзені пачалася агульнанацыянальная кампанія пад назвай "Туаньюань", што азначае "уз'яднанне", паліцыя разблытала 91 нераскрытую справу, звязаную з выкраданнем або гандлем дзецьмі.
Паводле даных МГБ, з моманту пачатку кампаніі было арыштавана 236 падазраваных.
Падчас кампаніі кітайскія органы грамадскай бяспекі палепшылі свае сістэмы і падыходы для барацьбы з гандлем дзецьмі, уключаючы механізм хуткага выяўлення зніклых без вестак дзяцей і базу даных ДНК.
Акрамя таго, па ўсёй краіне было адкрыта больш за 3000 пунктаў бясплатнага забору ўзораў крыві для людзей, якія шукаюць сваіх родных.