Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць аховы навакольнага асяроддзя і высакаякаснага развіцця на Цінхай-Тыбецкім сугор'е

2021-06-10 15:42:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня КНР Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць заўсёды ставіць народ на першае месца, паглыбляць рэформы і адкрытасць, працягваць дамагацца новых поспехаў у справе аховы навакольнага асяроддзя і высакаякаснага развіцця на Цінхай-Тыбецкім сугор'е.

Сі Цзіньпін зрабіў гэтую заяву падчас сваёй інспекцыйнай паездкі па правінцыі Цінхай на паўночным захадзе Кітая з панядзелка па сераду.

Падчас паездкі Сі Цзіньпін наведаў горад Сінін, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Цінхай, і Хайбэй-Тыбецкую аўтаномную акругу. У панядзелак днём ён наведаў кампанію па вытворчасці дываноў ў Сініне, дзе ён азнаёміўся з прыкладзенымі на месцах намаганнямі па абароне і ўспадкоўванні мясцовага мастацтва ручнога дыванаткацтва.

Сі Цзіньпін адзначыў, што для прасоўвання высакаякаснага развіцця трэба заахвочваць развіццё найбольш характэрных для гэтых месцаў галін вытворчасці і найбольш жыццяздольных прадпрыемстваў.

Ён таксама заклікаў да стварэння палітычнага асяроддзя, якое заахвочвае, падтрымлівае і накіроўвае развіццё прыватных прадпрыемстваў. Неабходна каардынаваць развіццё галін і прадпрыемстваў з намаганнямі па павелічэнні занятасці, садзейнічанні ўздыму вёскі і ўмацаванні нацыянальнай салідарнасці, адзначыў ён.

Сі Цзіньпін адправіўся ў адзін з мікрараёнаў у горадзе Сінін. Ён падкрэсліў важнасць ролі партыйных арганізацый першаснага ўзроўню і членаў партыі ў кіраванні мікрараёнам, заклікаўшы да намаганняў па ператварэнні жылых мікрараёнаў у важныя платформы для прасоўвання нацыянальнай салідарнасці і прагрэсу.

У аўторак, інспектуючы павет Гангца Хайбэй-Тыбецкай аўтаномнай акругі, Сі Цзіньпін сказаў, што дасягненні ў захаванні экалагічнага асяроддзя возера Цінхай дастаюцца з цяжкасцю, і іх неабходна берагчы, умацоўваць і пашыраць.

Ён заклікаў паскорыць крокі для фарміравання сістэмы прыродных запаведнікаў, у якой вядучую ролю адыгрываюць нацыянальныя паркі, асноўнымі складнікамі выступаюць прыродныя запаведнікі з рознымі відамі прыродных паркаў у выглядзе дапаўняльнага фактару, каб лепш ахоўваць экалагічнае асяроддзе і біялагічную разнастайнасць.

Сі Цзіньпін наведаў адну з вёсак у пасёлку Шалюхэ, куды перасяліліся жывёлагадоўцы. Знаходзячыся ў гасцях у аднаго з жывёлагадоўцаў тыбецкай нацыянальнасці, Сі Цзіньпін адзначыў, што Кампартыя Кітая заваявала сардэчную падтрымку з боку народных мас таму, што яна заўсёды самааддана служыць народу і працуе дзеля шчасця ўсіх нацыянальнасцяў краіны.

Падчас гутаркі з вяскоўцамі Сі Цзіньпін сказаў, што ён вельмі рады бачыць, што яны жывуць шчаслівым жыццём. Ён запэўніў, што да таго часу, калі КНР адзначыць стагоддзе з дня свайго ўтварэння, кітайская нацыя, без сумненняў, зойме яшчэ больш цвёрдае месца ў сям'і сусветных нацый.

Па словах Сі Цзіньпіна, ні адна нацыянальнасць не павiнна заставацца ў баку ад працэсу ўсебаковай пабудовы мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы і кітайская мара пра вялікае адраджэнні кітайскай нацыі можа быць ажыццёўлена толькі тады, калі ўсе нацыянальнасці краіны будуць цесна спалучаны, як ушчыльную прылеглыя адзін да аднаго зярняткі граната.

У сераду раніцай Сі Цзіньпін заслухаў даклад аб рабоце камітэта КПК і ўрада правінцыі Цінхай і станоўча ацаніў дасягненні гэтай правінцыі ў розных аспектах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ