Кітай узмоцніць барацьбу з трансгранічнымі азартнымі анлайн-гульнямі

2021-06-10 17:37:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай узмоцніць мэтанакіраваную барацьбу з трансгранічнымі азартнымі анлайн-гульнямі. Пра гэта заявілі ўдзельнікі агульнанацыянальнай нарады, прысвечанай аперацыі супраць азартных анлайн-гульняў у 2021 г. арганізаванай Упраўленнем па пытаннях кіберпрасторы КНР.

Упраўленне будзе сумесна з іншымі ведамствамі, такімі, як Міністэрства грамадскай бяспекі КНР, змагацца з анлайн-платформамі, сайтамі і мабільнымі прыкладаннямі, залучанымі ў арганізацыю азартных гульняў. Прыярытэтная ўвага будзе пры гэтым надавацца анлайн-трансляцыям, кароткім відэаролікам,анлайн-чытанням і іншым платформам.

Удзельнікі нарады запатрабавалі строга караць тыя платформы, якія прадастаўляюць паслугі платнага прасоўвання для замежных азартных гульняў і распаўсюджваюць адпаведную інфармацыю.

Акрамя таго, на нарадзе было адзначана, што плануецца прыкладаць намаганні для зааахвочвання інтэрнэт-карыстальнікаў да прадастаўлення інфармацыі, якая тычыцца азартных гульняў і незаконных сайтаў, а таксама для ўмацавання самадысцыпліны ў інтэрнэт-кампаніях.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ