Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая папоўніўся 185 новымі назвамі, уключаючы смаўжовую локшыну "ласыфэнь"

2021-06-11 16:47:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзяржсавет КНР апублікаваў дапоўнены новымі назвамі варыянт Рэпрэзентатыўнага спісу нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны. У 5-ю партыю са 185 найменняў, у прыватнасці, увайшоў традыцыйны рэцэпт прыгатавання смаўжовай локшыны "ласыфэнь".

Паводле даных Дзяржсавета, дадзены спіс налічвае ў агульнай колькасці 1 557 найменняў.

Знакамітую страву горада Лючжоу (Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён, Паўднёвы Кітай ) - лючжоўскую локшыну "ласыфэнь", у булёне са спецыямі, прыгатаваным на аснове прэснаводных смаўжоў і свіных костак, яшчэ называюць "дурыянавы суп" з-за рэзкага паху.

Акрамя локшыны "ласыфэнь" у новую партыю найменняў увайшло мастацтва падрыхтоўкі папулярных па ўсёй краіне закусак з раёна Шасянь, які знаходзіцца ў правінцыі Фуцзянь / Усходні Кітай /.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ