Рэйс Масква-Нанкін прыпынены пасля выпадкаў заражэння COVID-19 на борце Air China

2021-06-11 16:57:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі КНР аб'явіла аб прыпыненні рэйса кітайскай авіякампаніі Air China Масква-Нанкін / правінцыя Цзянсу, Усходні Кітай / пасля выяўлення каронавіруснай інфекцыі ў пяці пасажыраў, якія прыляцелі рэйсам 29 траўня.

Прынята рашэнне з 14 чэрвеня прыпыніць на два тыдні рэйс CA910, вынікае з паведамлення ўпраўлення.

Ведамства таксама не давала магчымасць авіякампаніі Air China выкарыстоўваць квоты на палёты па рэйсе Масква-Нанкін на іншых маршрутах.

У адпаведнасці з палітыкай ведамства,якая праводзіцца ў апошні час, калі колькасць пасажыраў са станоўчым вынікам тэста на COVID-19 дасягне пяці, прыпыненне палётаў будзе падоўжана ад аднаго да двух тыдняў.

Калі колькасць такіх пасажыраў дасягне 10, то рэйсы па дадзеным маршруце будуць прыпыненыя на чатыры тыдні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ