Дзяржсавет КНР узяў на кантроль расследаванне здарэння з выбухам газу ў правінцыі Хубэй

2021-06-15 10:45:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Камітэт па забеспячэнні бяспекі на вытворчасці пры Дзяржсавеце КНР узяў на кантроль расследаванне здарэння з выбухам газу ў правінцыі Хубэй /Цэнтральны Кітай/, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР.

25 чалавек загінулі і 138 пацярпелі ў выніку выбуху газу, што прагрымеў у нядзелю ў адным з двухпавярховых будынкаў у горадзе Шыянь. На першым паверсе будынка размяшчалася 19 устаноў, у тым ліку аптэкі і закусачныя, на другім -- нежылыя памяшканні для правядзення мерапрыемстваў.

Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі і Міністэрства жылля, гарадскога і сельскага будаўніцтва запусцілі спецыяльную кампанію ў мэтах забеспячэння бяспекі пры выкарыстанні газу на рынках, прадпрыемствах грамадскага харчавання і ў іншых грамадскіх месцах.

Адпаведныя цэнтральныя ведамства накіравалі ў Шыянь працоўныя групы, каб кіраваць працай па ліквідацыі наступстваў надзвычайнага здарэння.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ