У сектары мабільных гульняў Кітая захаваўся ўстойлівы рост у траўні 2021 года
У траўні бягучага года ў сектары мабільных гульняў Кітая захаваўся ўстойлівы рост,адзначаецца ў галіновай справаздачы, апублікаванай даследчым інстытутам CNG.
Паводле даных, аперацыйныя даходы сектара мабільных гульняў Кітая ў траўні склалі 18,62 млрд юаняў. Гэты паказчык павялічыўся на 5,28%у гадавым вылічэнні і на 3,97% у месячным вылічэнні.
Больш раннія даныя сведчаць пра хуткі рост кітайскага рынку мабільных гульняў у мінулым годзе. Аперацыйныя даходы ў 2020 годзе склалі 209,68 млрд юаняў, што на 32,61% больш, чым годам раней.