Аб'ём знешняга гандлю правінцыі Хэнань вырас на 65,8%
У студзені-маі бягучага года ў правінцыі Хэнань /Цэнтральны Кітай/ назіраўся ўстойлівы рост знешняга гандлю, паведаміла мясцовая мытня. Па выніках першых пяці месяцаў агульны кошт імпарту і экспарту правінцыі Хэнань павялічыўся на 65,8% у гадавым вылічэнні і дасягнуў 308,65 млрд юаняў, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам. У параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года, гэты паказчык павялічыўся на 76,1%.
Прыватны сектар, як і раней, унёс найбольшы ўклад у рост знешняга гандлю правінцыі. Найбуйнейшымі гандлёвымі партнёрамі правінцыі Хэнань сталі ЗША, ЕС і АСЕАН.
Акрамя таго, аб'ём знешняга гандлю гэтай правінцыі з членамі Рэгіянальнага ўсаабдымнага эканамічнага партнёрства /RCEP/ дасягнуў 86,24 млрд юаняў /рост на 52,3%/, зкраінамі ўздоўж "Пояса і шляху" -- 69,56 млрд юаняў /рост на 33,7%/.
У прыватнасці, у маі аб'ём знешняга гандлю правінцыі склаў 55 млрд юаняў, павялічыўшыся на 41% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.