У Кітаі зафіксаваны рост даходаў і прыбытку прадпрыемстваў швейнай прамысловасці

2021-06-15 17:20:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

За першыя чатыры месяцы бягучага года ў Кітаі зафіксаваны рост прыбытку прадпрыемстваў швейнай прамысловасці.

Са студзеня па красавік сукупны аперацыйны даход 12444 буйных кітайскіх швейных прадпрыемстваў дасягнуў 407,8 млрж юаняў, павялічыўшыся на 13,4% у гадавым вылічэнні. Пра гэта паведаміла Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР.

За першыя чатыры месяцы агульны прыбытак названых швейных прадпрыемстваў дасягнуў 18 млрд юаняў, павялічыўшыся на 37,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Апошнія статыстычныя даныя паказваюць, што за першыя чатыры месяцы рознічныяанлайн-продажы адзення ў Кітаі выраслі на 33,8%, у той час як экспарт адзення і аксесуараў краіны павялічыўся на 51,7% у гадавым вылічэнні.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ