Аб'ём аперацый у сектары экспрэс-дастаўкі Кітая за час свята Дуаньу ўдвая перавысіў даэпідэмічны ўзровень

2021-06-16 17:28:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У перыяд трохдзённых канікул /12-14 чэрвеня/ з нагоды свята Дуаньу аб'ём прынятых да адпраўкі пасылак у Кітаі дасягнуў 874 млн адзінак, што на 109,52% больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года. Гэты паказчык вырас на 44,29% у параўнанні з тым жа перыядам 2020 года, паведамілі ў аўторак у Дзяржаўным паштовым упраўленні КНР.

У кур'ерскім сектары таксамапрацягваецца ўстойлівы рост. Аб'ём апрацаваных пасылак за першыя пяць месяцаў 2021 года быў блізкі да ўзроўню ўсяго 2017 года. Дзякуючы павелічэнню ў святочныя дні попыту на дастаўку сельскагаспадарчай прадукцыі колькасць экспрэс-адпраўленняў у сельскіх раёнах вырасла прыкладна на 30%.

Свята Дуаньу прыпадае на пяты дзень пятага месяца па месячным календары.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ