Тыдзень кіно "Пояса і шляху" стартаваў угарадах рэгіёна дэльты ракі Янцзы

2021-06-16 17:45:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У культурным цэнтры "Шэньдзі", размешчаным на тэрыторыі Шанхайскай міжнароднай зоны турызму і адпачынку, адбылося мерапрыемства "Кінапаказ у дэльце ракі Янцзы" у рамках тыдня кіно "Пояса і шляху" 24-га Шанхайскага міжнароднага кінафестывалю.

Тыдзень кіно "Пояса і шляху" -- гэта брэнд міжнароднага культурнага абмену, які апошнія гады развіваецца Шанхайскімміжнародным кінафестывалем. Альянс кінафэстаў краін "Пояса і шляху" да цяперашняга часу ўжо прыцягнуў 50 кінематаграфічных арганізацый з больш чым 40 краін, размешчаных уздоўж маршруту.

Сёлета Тыдзень кіно ўпершыню праходзіць не толькі ў Шанхаі. Адначасовы паказ адбудзецца ў гарадах Ханчжоу, Нінбо, Нанкін, Сучжоу і Хэфэй, каб жыхары рэгіёнадэльты Янцзы маглі пазнаёміцца са звычаямі і жыццём народаў, якія пражываюць уздоўж "Пояса і шляху".

Большасць фільмаў, паказаных у рамках Тыдня кіно "Пояса і шляху", маюць ярка выяўленыя рэгіянальныя асаблівасці. Яшчэ адной адметнай рысай фільмаў з'яўляецца іх адносная навізна: прэм'ерныя паказы па ўсім свеце ўсіх 20 фільмаў, прадстаўленых на Тыдні кіно сёлета, прайшлі ў перыяд з 2020 па 2021 год.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ