Колькасць загінулых шахцёраў у выніку аварыі на рудніку на поўначы Кітая ўзрасла да пяці чалавек

2021-06-16 17:48:30
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Колькасць шахцёраў, якія загінулі ў выніку затаплення на адным з руднікоў па здабычы жалезнай руды ў правінцыі Шаньсі, узрасла да пяці чалавек, паведамілі мясцовыя ўлады.

Як раней паведамлялася, 10 чэрвеня ў 00:49 у адпаведную службу паступіла інфармацыя аб затапленні на жалезным рудніку ў павеце Дайсянь у Шаньсі, у выніку чаго 13 чалавек апынуліся заблакаванымі. Па стане на восем гадзін раніцы панядзелка целы трох шахцёраў былі знойдзеныя, і пасля гэтага былі знойдзены целы яшчэ двух чалавек.

Калі целы загінулых гарнякоў уздымалі на паверхню, ратавальнікі выявілі ў падземным тунэлі вялікую колькасць дэтанатараў і выбуховых рэчываў. Мясцовы штаб выратавальнай аперацыі эвакяваў ратавальнікаў і выклікаў спецыялістаў па абясшкоджванні выбуховых рэчываў. Таксама быў ажыццёўлены пераход на выкарыстанне дрэнажных помпаў малой магутнасці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ