Кітай прасоўвае выкарыстанне ТКМ у рэагаванні на ўспышкі інфекцыйных захворванняў
Дзяржаўнае ўпраўленне па справах традыцыйнай кітайскай медыцыны і фармацэўтыкі КНР на днях апублікавала кіраўніцтва, якое накіравана на праяву ролі традыцыйнай кітайскай медыцыны /ТКМ/ у прафілактыцы і лячэнні новых інфекцыйных захворванняў.
Дакумент таксама накіраваны на прасоўванне выкарыстання ТКМ у надзвычайных сітуацыях у галіне аховы здароўя.
У кіраўніцтве гаворыцца, што кіраванне дзяржаўнай камандай па аказанні экстраннай медыцынскай дапамогі метадамі ТКМ будзе ўзмоцнена, а яе магчымасці па аказанні экстраннай дапамогі будуць пашыраны.
Дзяржаўная каманда па аказанні экстраннай медыцынскай дапамогі метадамі ТКМ будзе падзелена на дзяржаўную брыгаду па прафілактыцы і лячэнні захворванняў метадамі ТКМ і дзяржаўную брыгаду па аказанні экстраннай медыцынскай дапамогі метадамі ТКМ, гаворыцца ў дакуменце.
Акрамя таго, будзе створаны каардынацыйны механізм з Дзяржаўным камітэтам па справах аховы здароўя КНР для кіраўніцтва дзяржаўнай камандай па аказанні экстраннай медыцынскай дапамогі метадамі ТКМ, каб забяспечыць своечасовы ўдзел ТКМ у рэагаванні на новыя інфекцыйныя захворванні.