20 гадоў ШАС

2021-06-17 15:23:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва 15 чэрвеня адзначыла свой 20-гадовы юбілей. «Шанхайская шасцёрка» аб'яднала Расію, Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Узбекістан. Першапачаткова яе асноўнай задачай з'яўлялася забеспячэнне стабільнасці на шырокай прасторы Еўразіі: падтрымка стабільнасці на межах, барацьба з наркатрафікам, тэрарызмам, сепаратызмам і экстрэмізмам.

Разам з пашырэннем поля дзейнасці расла і колькасць членаў арганізацыі: у 2017 годзе да яе далучыліся Індыя і Пакістан. Акрамя таго, у ШАС налічваецца шэсць дзяржаў-партнёраў па дыялогу і чатыры краіны-назіральніцы. Такім чынам, за апошнія 20 гадоў арганізацыя прадэманстравала вялікі патэнцыял росту.

Поспехі развіцця ШАС гарантуе «шанхайскі дух», які прадугледжвае ўзаемадавер, узаемную выгаду, роўнасць, каардынацыю, павагу да разнастайнасці культур, імкненне да агульнага развіцця. Як адзначыў генеральны сакратар ШАС Уладзімір Нораў, за 20 гадоў «шанхайскі дух» пераканащ у сваёй жыццёвай сіле і міжнароднай прывабнасці.

Што тычыцца супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, то краіны-ўдзельніцы ШАС падпісалі шэраг антытэрарыстычных канвенцый, праведзена больш за 10 сумесных антытэрарыстычных вучэнняў «Мірная місія».

На працягу 20 гадоў аб'ём гандлю КНР з партнёрамі па ШАС павялічыўся з 17,14 мільярдаў долараў — да 244,85 мільярдаў. Сярэднегадавы прырост складаў 15%. Актыўна развіваецца інфраструктурная ўзаемазвязанасць на прасторы арганізацыі. Прыклад таму — экспартны нафтаправод і газаправод з Расіі ў КНР, газатранспартная галінка Цэнтральная Азія-Кітай, грузавыя чыгуначныя маршруты Кітай-Еўропа і многія іншыя праекты.

Пандэмія COVID-19 прыўнесла новы аспект ва ўзаемадзеянне ў рамках ШАС. Сябры арганізацыі ўмацоўваюць супрацоўніцтва па абмене супрацьэпідэмічным вопытам, даследаванні і распрацоўцы вакцын, забеспячэнні медыцынскімі матэрыяламі.

Нягледзячы на паглыбленне супрацоўніцтва ў рамках ШАС, арганізацыя пастаянна падкрэслівае свой пазаблокавы характар. ШАС настойвае на недалучэнні і неканфрантацыі, прытрымліваецца цывілізаванага дыялогу і абменаў.

Сёння вопыт ШАС мае важнае практычнае значэнне. Ён нагадвае пра тое, што для дабрабыту чалавецтва неабходна заўсёды стаяць за шматбаковасць, непрадузятасць і справядлівасць.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ