Кітай замацаваў тэндэнцыю эканамічнага росту па выніках пяці месяцаў бягучага года

2021-06-17 15:25:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай замацаваў тэндэнцыю эканамічнага аднаўлення і росту па выніках пяці месяцаў 2021 года, паведамляе Дзяржстат КНР. У студзені-маі прамвытворчасць па краіне вырасла на 17,8% у гадавым вылічэнні. Сектар паслуг прадэманстраваў рост 23,6%.

Апераджальныя тэмпы росту зафіксаваныя ў сектары анлайн-гандлю: 24,7%. Яшчэ больш актыўна ўздымаўся рынак нерухомасці, на якім продажы падскочылі на 36,3% у фізічным і на 52,4% — у грашовым вылічэнні.

Тэмпы росту інвестыцый у асноўныя фонды склалі 15,4%.

Знешні гандаль вырас на 28,2%, у тым ліку імпарт — на 25,9%, а экспарт — на 30,1%.

Дзякуючы добрым тэмпам эканамічнага развіцця ў студзені-маі ў КНР было створана 5,74 млн новых працоўных месцаў. Беспрацоўе па выніках знізілася на 0,1 адсоткавага пункта ў параўнанні з красавіком і склала 5%.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ