Жанчыны-члены КПК падзяліліся сваім вопытам работы

2021-06-17 15:35:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прадстаўнікі жанчын-членаў КПК з розных сфер дзейнасці распавялі на прэс-канферэнцыі ў Пекіне аб тым, як іх праца дапамагла рэалізаваць першапачатковыя памкненні і місію.

Лу Шэнмэй, якая да выхаду на пенсію займала пасаду намесніка дырэктара бальніцы павятовага ўзроўню ў правінцыі Шэньсі, прысвяціла 50 гадоў свайго жыцця медыцынскай практыцы. "Каля паловы медперсаналу -- жанчыны, і для іх лячэнне пацыентаў заўсёды стаіць на першым месцы, а ўжо потым ідзе клопат аб уласных сем'ях", -- адзначыла яна.

Гуань Гаюй -- працаўніца высакахуткаснай чыгункі. Кожны працоўны дзень яна праходзіць больш за 10 кіламетраў уздоўж рэек у пошуках пашкоджанняў. "Хаця ў гэтай сферы няшмат жанчын, мы вельмі старанна працуем", -- сказала яна.

Сярод прадстаўнікоў таксама былі дырэктар пачатковай школы, кіраўнік Інстытута сельскай энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя і сакратар КПК мясцовага ўзроўню.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ