Экіпаж пілатуемага карабля "Шэньчжоу-12" увайшоў у асноўны модуль касмічнай станцыі
Тры касманаўты, што знаходзяцца на борце касмічнага карабля "Шэньчжоу-12", у чацвер увайшлі ў "Цяньхэ" -- асноўны модуль касмічнай станцыі, паведамілі ў Канцылярыі праграмы пілатуемай касманаўтыкі Кітая.
Пасля таго як "Шэньчжоу-12" паспяхова завяршыў хуткае аўтаматызаванае збліжэнне і стыкоўку з "Цяньхэ", кітайскія касманаўты ўвайшлі ў арбітальны модуль з капсулы касмічнага карабля.
Завяршыўшы серыю падрыхтоўчых работ, касманаўты адкрылі люкі вузлавога модуля і модуля "Цяньхэ" і ўвайшлі ў модуль "Цяньхэ". Такім чынам, кітайскія касманаўты ўпершыню ўступілі на тэрыторыю айчыннай касмічнай станцыі, паведамілі ў канцылярыі.