У Кітаі будуць і далей скарачаць негатыўны спіс для замежных інвестыцый

2021-06-18 14:13:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія ўлады працягнуць скарачаць негатыўны спіс, які рэгламентуе доступ замежных інвестыцый на рынак Кітая, у рамках намаганняў па далейшым пашырэнні адкрытасці эканомікі, заявіла ў чацвер афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў Кітая Мэн Вэй.

Мэн Вэй паведаміла, што ДКРРК працуе з іншымі ведамствамі над складаннем новага негатыўнага спісу, у якім будуць пазначаныя сектары, закрытыя або абмежаваныя для замежных інвестараў.

Ведамства будзе спрыяць пашырэнню адкрытасці сферы паслуг і падтрымліваць буйныя праекты з удзелам замежнага капіталу, якія ажыццяўляюцца ў сферах высокіх тэхналогій і перадавой вытворчасці, адзначыла яна.

За першыя пяць месяцаў бягучага года аб'ём фактычна выкарыстаных прамых замежных інвестыцый у Кітаі вырас на 35,4%.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ