У студзені-маі Кітай павялічыў інвестыцыі ў краіны "Пояса і шляху"

2021-06-18 14:18:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аб'ём прамых замежных інвестыцый Кітая ў краіны, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве "Пояс і шлях", вырас за першыя пяць месяцаў бягучага года.

Паводле даных Міністэрства камерцыі КНР, за гэты час інвестыцыі ў краіны "Пояса і шляху" выраслі на 13,8% і дасягнулі 7,43 млрд долараў ЗША, што складае 17,2% агульнага аб'ёму прамых замежных інвестыцый Кітая.

Як адзначылі ў міністэрстве, за перыяд са студзеня па май агульны аб'ём прамых замежных інвестыцый Кітая вырас на 2,6% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

Так, працягнулі расці кітайскія замежныя інвестыцыі ў апрацоўчую прамысловасць і ў сферу перадачы інфармацыі. Замежная апрацоўчая прамысловасць за першыя пяць месяцаў гэтага года прыцягнула кітайскія інвестыцыі на агульную суму 7,2 млрд долараў ЗША, што на 11,8% больш у гадавым вылічэнні.

Міністэрства таксама паведаміла, што аб'ём прамых замежных інвестыцый кітайскіх прадпрыемстваў дасягнуў 32,74 млрд долараў ЗША, што на 3,8% больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года і складае 75,7% агульнага аб'ёму прамых замежных інвестыцый Кітая за першыя пяць месяцаў бягучага года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ