Сюй Юаньчун памёр ва ўзросце 100 гадоў

2021-06-18 14:18:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскі перакладчык Сюй Юаньчун памёр 17 чэрвеня раніцай ва ўзросце 100 гадоў, паведамілі ў Пекінскім універсітэце.

Усё сваё жыццё Сюй Юаньчун прысвяціў перакладзе літаратуры з кітайскай на англійскую і французскую мовы, уносячы важкі ўнёсак у прасоўванне культурных абменаў паміж Кітаем і іншымі краінамі, асабліва ў сферы распаўсюджвання кітайскай культуры. Ён распрацаваў метад і тэорыю для перакладу вершаў у рыфмаваным стылі, пераклаў многія кітайскія класічныя творы, у тым ліку « Кнігу песень» і «Гутаркі і меркаванні», на англійскую і французскую мовы, а таксама прадставіў іх за мяжой .

За выдатны ўклад у пераклад літаратуры ў 2014 годзе Сюй Юаньчун атрымаў ад Міжнароднай федэрацыі перакладчыкаў прэмію "Паўночнае ззянне" -- вышэйшую ўзнагароду ў галіне перакладу літаратуры ў свеце, стаўшы першым у Азіі лаўрэатам гэтай прэміі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ