Кітайская касмічная станцыя прынясе карысць усяму свету
17 чэрвеня ў 9 гадзін раніцы па пекінскім часе пілатуемы касмічны карабель "Шэньчжоу-12" з трыма астранаўтамі быў паспяхова запушчаны ў космас. Пасля запуску "Шэньчжоу-12" сродкі масавай інфармацыі многіх краін выказалі меркаванне, што гэта місія пацвярджае магчымасці Кітая ў касмічнай галіне.
Запуск "Шэньчжоу-12" -- ключавы кампанент будаўніцтва кітайскай касмічнай станцыі. Астраном Гарвардска-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі Джонатан Макдаўэл адзначыў, што мэта кітайскіх астранаўтаў складаецца ў пабудове дома ў космасе.
Асноўная мэта місіі ўключае ў сябе праверку працяглага знаходжання астранаўтаў на арбіце, рэгенерацыю і жыццезабеспячэнне, папаўненне касмічнага матэрыялу, выхад з карабля ў космас, пазакарабельныя аперацыі і іншыя ключавыя тэхналогіі для будаўніцтва і эксплуатацыі касмічнай станцыі.
Згодна з планам развіцця, Кітай завершыць будаўніцтва касмічнай станцыі на арбіце і пабудуе нацыянальную касмічную лабараторыю ў 2022 годзе.
Кітай, стартаваўшы самастойна, адначасова актыўна супрацоўнічае з краінамі свету ў мэтах запазычання перадавых канцэпцый і тэхналогій. Што тычыцца развіцця на этапе арбітальнай станцыі, Кітай гатовы наладзіць міжнароднае ўзаемадзеянне ў аспекце функцыянальнага пашырэння, касмічнай навукі і прымянення, сумеснага палёту, перадачы дасягненняў навукі і інш.
Каб рэалізаваць больш праектаў міжнароднага касмічнага супрацоўніцтва, Кітай ужо зрабіў дастатковую тэхнічную гатоўнасць. Яна спрыяе стаць платформай эксперыментальнага супрацоўніцтва міжнароднага значэння. У цяперашні час Кітай сумесна з ААН абраў 9 эксперыментальных праектаў з 17 краін, якія будуць выкарыстоўвацца на кітайскай станцыі.
Кітай, імкнучыся стварыць сваю касмічную станцыю, прыкладзе намаганні для даследавання космасу і мірнага выкарыстання касмічнай прасторы.