​Кітай мае намер павышаць бяспеку на вытворчасці і прадухіляць няшчасныя здарэнні

2021-06-18 14:42:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай прыкладзе намаганні для забеспячэння бяспекі на вытворчасці і надзейнай абароны ад няшчасных выпадкаў, а таксама створыць бяспечныя і стабільныя ўмовы для святкавання 100-годдзя заснавання Камуністычнай партыі Кітая. Пра гэта заявілі сёння на нарадзе па працы ў сферы бяспекі на вытворчасці.

Неабходна прыкласці намаганні для прадухілення няшчасных здарэнняў з цяжкімі наступствамі, а таксама карэнным чынам ліквідаваць праблемы з бяспекай у такіх сферах, як хімічная і горназдабыўная прамысловасць, газаправоды, індустрыяльныя паркі, транспарціроўка небяспечных хімікатаў, бяспека дарожнага руху, заявілі на нарадзе. Акрамя таго, на сустрэчы адзначылі важнае значэнне правядзення расследаванняў і ліквідацыі асноўных рызык.

Удзельнікі нарады таксама падкрэслілі неабходнасць змагацца з парушэннямі законаў і правілаў, якія тычацца бяспекі на вытворчасці, а таксама ўмацоўваць патэнцыял рэагавання на надзвычайныя сітуацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ