Хайнаньскі міжнародны цэнтр гандлю творамі мастацтва афіцыйна запушчаны ў анлайн рэжыме

2021-06-21 16:30:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Хайнаньскі міжнародны цэнтр гандлю творамі мастацтва 19 чэрвеня быў афіцыйна запушчаны ў анлайн рэжыме ў горадзе Хайкоу (прав. Хайнань, Паўднёвы Кітай).

На цырымоніі адкрыцця "кітайскага саміту індустрыі культурных і музейных каштоўнасцей 2021" удзельнікі сумесна запусцілі гандлёвую сістэму Хайнаньскага міжнароднага цэнтра. Афіцыйна запушчаны ў анлайн рэжыме цэнтр з'яўляецца адным з ключавых перадавых пілотных праектаў порта свабоднага гандлю правінцыі Хайнань. У рамках праекта будзе створана восем функцыянальных цэнтраў, уключаючы гандлёвую анлайн-платформу для міжнародных здзелак у сферы мастацтва, адзіны афлайн бізнес-цэнтр гандлю творамі мастацтва, цэнтр адсочвання, фінансавы цэнтр, цэнтр вялікіх даных, цэнтр арбітражу і лагістычны цэнтр. Міжнародны цэнтр аб'яднае мноства фарматаў дзейнасці - культуру, навуку і тэхніку, фінансы, турызм і гандаль паслугамі, прадаставіць абслугоўванне ўсяму галіноваму ланцужку ў сферы міжнароднага гандлю творамі мастацтва, сфарміруе Хайнаньскі фондавы індэкс міжнароднага гандлю творамі мастацтва і стане "нацыянальным месцам засяроджвання" міжнародных здзелак з творамі мастацтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ