Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Фінляндыі С. Ніінісцё
21 чэрвеня старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Ніінісцё.
Сі Цзіньпін адзначыў, што летась бакі сумесна адсвяткавалі 70-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Паводле яго слоў, згуртаваная барацьба з эпідэміяй каронавіруса за апошні год паглыбіла іх сяброўства, а пераадоленне цяжкасцяў падштурхнула развіццё прагматычнага супрацоўніцтва. Кітайскі бок гатовы разам з фінскім бокам раскрываць узаемадапаўняльныя перавагі, пашыраць і ўмацоўваць двухбаковы гандаль, адзначыў Сі Цзіньпін. Ён заахвоціў фінскія прадпрыемствы да таго, каб яны і далей здабывалі перавагі з развіцця Кітая, а таксама выказаў спадзяванне, што фінскі бок будзе і надалей прытрымлівацца адкрытага падыходу і падтрымліваць двухбаковае супрацоўніцтва ў галіне інвестыцый і іншых сферах. Кітай таксама гатовы ўмацоўваць з Фінляндыяй кантакты паміж людзьмі, актывізаваць супрацоўніцтва ў навукова-даследчай і навукова-адукацыйнай сферах, у галіне зялёнага і нізкавугляроднага развіцця, разам рэагаваць на выклікі, звязаныя са змяненнем клімату. Кітайскі бок у цяперашні час вядзе актыўную падрыхтоўку да зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, адзначыў кітайскі лідар, пажадаўшы фінскааму боку паказаць выдатныя вынікі на гэтым спартыўным мерапрыемстве.
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў мінулым годзе кітайска-еўрапейскія адносіны насуперак трэнду ва ўмовах пандэміі прадэманстравалі развіццё. Гэта далося нялёгка, з-за чаго каштоўнасць дасягнутага мае павышанае значэнне. Ключавымі, па словах Сі Цзіньпіна, з'яўляюцца сумесныя намаганні па захаванні ў кітайска-еўрапейскіх адносінах галоўнага накіравальнага аспекту дыялогавага супрацоўніцтва і асноўнага лейтматыву, арыентаванага на ўзаемную выгаду і агульны выйгрыш. Ён таксама выказаў спадзяванне, што Фінляндыя будзе адыгрываць асаблівую канструктыўную ролю ў прасоўванні здаровага і ўстойлівага развіцця кітайска-еўрапейскіх адносін.
С. Ніінісцё, у сваю чаргу, адзначыў, што бакі дасягнулі значнага прагрэсу за 70 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзяржавамі. Паводле яго слоў, Кітай з'яўляецца самым важным гандлёвым партнёрам Фінляндыі ў азіяцкім рэгіёне, а перспектывы супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне высокіх тэхналогій, эканомікі замкнёнага цыклу каласальныя. Двухбаковае супрацоўніцтва таксама адыграла важную ролю ў даволі паспяховым пераадоленні эпідэміі ў Фінляндыі, адзначыў С. Ніінісцё. Фінски бок надае вялікае значэнне развіццю супрацоўніцтва з кітайскім бокам у рамках зімовых Алімпійскіх гульняў і гатовы прыняць актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Цяперашні свет зведаў каласальныя змены, чалавецтва сутыкнулася з шэрагам агульных выклікаў, уключаючы змяненне клімату, эпідэмію каронавіруса, сказаў прэзідэнт. Фінляндыя гатовая з дапамогай дыялогу і супрацоўніцтва сумесна рэагаваць на глабальныя выклікі ў духу Хельсінкскай дэкларацыі 1975 года. Роля Кітая ў гэтым працэсе з'яўляецца вельмі важнай і незаменнай. Фінляндыя таксама гатова гуляць канструктыўную ролю ў развіцці дыялогавага супрацоўніцтва паміж еўрапейскімі краінамі і Кітаем, заключыў С. Ніінісцё.