ЗША не ў той сітуацыі, каб шантажыраваць Кітай у сувязі з расследаваннем вытокаў пандэміі COVID-19 - МЗС

2021-06-23 14:24:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Злучаныя Штаты не ў той сітуацыі, каб шантажыраваць або прымушаць Кітай, і не маюць права, прадстаўляючы міжнародную супольнасць, выстаўляць абвінавачанні і паклёпнічаць на Кітай адносна расследавання прычын пандэміі. Пра гэта заявіў 22 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь.

Ён зрабіў такую заяву на рэгулярным брыфінгу ў адказ на просьбу пракаментаваць выказванні прэс-сакратара Белага дома Джэн Псакі.

Кітай заклікае правесці дбайнае расследаванне вытокаў пандэміі COVID-19 на тэрыторыі Злучаных Штатаў, а таксама выявіць прычыны неэфэктыўнасці мер па барацьбе з вірусам у ЗША і асоб, якія нясуць адказнасць за гэта, заявіў Чжаа Ліцзянь. Паводле яго слоў, Кітай таксама патрабуе правесці дасканалае расследаванне праблем, якія тычацца лабараторыі ЗША ў Форт-Дэтрыку і яшчэ больш за 200 амерыканскіх баз, створаных за межамі Злучаных Штатаў для правядзення біялагічных эксперыментаў.

"Мы таксама заклікаем міжнародную супольнасць сумеснымі намаганнямі пераканаць Злучаныя Штаты садзейнічаць расследаванню і прадаставіць празрыстыя даныя і каналы", - дадаў дыпламат.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ