Пасажыраабарот на ВХЧ Пекін-Шанхай склаў 1,35 млрд чалавека-раз за 10 гадоў з моманту яе ўводу ў эксплуатацыю
З моманту ўводу ў эксплуатацыю амаль 10 гадоў таму высакахуткаснай чыгункі /ВХЧ/ Пекін-Шанхай агульны аб'ём пасажырапатоку на ёй склаў 1, 35 млрд чалавека-раз. Пра гэта сведчаць даныя Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі.
Згодна з імі, за апошнія 10 гадоў максімальная сутачная колькасць курсіріруючых па ВХЧ Пекін-Шанхай цягнікоў дасягнула 666, а максімальны сутачны аб'ём пасажырапатоку дасягаў прыкладна 798 тыс. чалавека-раз.
У 2019 годзе па ВХЧ Пекін-Шанхай была здзейснена максімальная колькасць пасажырскіх паездак-210 млн, што склала 9,3 % ад агульнага аб'ёму пасажыраперавозак па высакахуткасных чыгунках Кітая, паведаміў чыгуначны аператар. На дадзены ўчастак прыходзіцца 3,7 % ад сумарнай працягласці агульнанацыянальнай сеткі ВХЧ.
Паводле даных кампаніі Beijing-Shanghai High Speed Railway Co., Ltd., з 2014 года гэтая чыгунка застаецца рэнтабельнай. У перыяд з 2014 па 2019 гг. тэмпы росту чыстага прыбытку кампаніі ў сярэднім складалі 39,4% у год. У 2020 годзе гэтая ВХЧ усё роўна прыносіла прыбытак, нягледзячы на ўздзеянне эпідэміі COVID-19.
Высакахуткасная чыгунка Пекін-Шанхай працягласцю 1318 км, якая злучае сталіцу Пекін з эканамічным цэнтрам г.Шанхай на ўсходнім узбярэжжы краіны, была афіцыйна ўведзена ў эксплуатацыю 30 чэрвеня 2011 года.