Кітай апублікаваў спіс з чатырох дазволеных для экспарту вакцын ад COVID-19

2021-06-23 14:33:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай уключыў чатыры вакцыны ад COVID-19, якія атрымалі ўмоўны дазвол для выхаду на ўнутраны рынак, у спіс вакцынных прадуктаў, дазволеных для экспарту.

Паводле паведамлення сайта Міністэрства камерцыі КНР, гэтыя чатыры вакцыны вырабляюцца, адпаведна, кампаніямі Beijing Institute of Biological Products Co, Ltd., Sinovac Life Sciences Co, Ltd., CanSino Biologics Inc. і Wuhan Institute of Biological Products Co, Ltd.

З іх два прэпарата, вырабленыя Beijing Institute of Biological Products Co., Ltd. і Sinovac Life Sciences Co., Ltd., ужо ўнесены СААЗ у спіс для экстранага выкарыстання.

Яны выкарыстоўваюцца для масавай вакцынацыі ў Кітаі і былі адобраны для прымянення прыкладна ў 100 краінах, сказаў прадстаўнік міністэрства Лі Сінцянь.

"У мэтах забеспячэння якасці і бяспекі вакцыннай прадукцыі і павышэння эфектыўнасці гандлю, мы падтрымліваем пералічаных кітайскіх вытворцаў вакцын, каб яны самастойна ажыццяўлялі экспарт, засяроджваліся на павелічэнні паставак прадукцыі, стабілізавалі чаканні рынку і рабілі вакцыны даступнымі і прымальнымі па цане для ўсіх краін, асабліва тых, якія развіваюцца", - заявіў ён.

Ён дадаў, што Кітай будзе працягваць аказваць падтрымку айчынным вытворцам вакцын ва ўмацаванні супрацоўніцтва з COVAX - міжнароднай ініцыятывай, накіраванай на забеспячэнне роўнага доступу да вакцын.

Паводле яго слоў, ведамства будзе супрацоўнічаць з адпаведнымі бакамі ў мэтах аказання садзейнічання замежным дзяржавам у закупцы вакцын з Кітая, прыме канкрэтныя меры, каб дапамагчы зрабіць вакцыны глабальным грамадскім дабром і будзе спрыяць пабудове супольнасці адзінай аховы здароўя чалавецтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ