Сі Цзіньпін адказаў на ліст замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў Пекінскім універсітэце
Старшыня КНР Сі Цзіньпін заахвоціў больш глыбокае ўспрыманне рэальнасці Кітая замежнымі студэнтамі, якія навучаюцца ў Пекінскім універсітэце, заклікаўшы іх дзяліцца сваімі думкамі і вопытам з вялікай колькасцю людзей і гуляць актыўную ролю ва ўмацаванні дружбы паміж народамі ўсіх краін.
Сі Цзіньпін, які з'яўляецца таксама генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, зрабіў такую заяву ў панядзелак, адказваючы на ліст 45 замежных студэнтаў з 32 краін, якія вучацца ў Пекінскім універсітэце.
"Каб зразумець сённяшні Кітай, неабходна зразумець КПК", - адзначыў Сі Цзіньпін у лісце.
"Вы згадалі, што КПК працуе над развіццём эканомікі і выкараненнем беднасці, а таксама актыўна дапамагае іншым краінам у барацьбе з COVID-19, - заявіў Сі Цзіньпін. - КПК здзяйсняе гэтыя дзеянні, таму што яна з'яўляецца палітычнай партыяй, якая змагаецца як за дабрабыт кітайскага народа, так і за прагрэс чалавецтва".
"Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць", - сказаў Сі Цзіньпін, запрасіўшы замежных студэнтаў наведаць больш раёнаў Кітая.
45 замежных студэнтаў нядаўна напісалі Сі Цзіньпіну ліст, у якім выказалі найлепшыя пажаданні ў сувязі са 100-годдзем з дня ўтварэння КПК.
У лісце яны распавялі пра думкі і вопыт, якія яны набылі падчас вучобы і пражывання ў Кітаі, і выказалі адабрэнне поспехаў, дасягнутых Кітаем пад кіраўніцтвам КПК, а таксама прызнанне канцэпцыі развіцця КПК, у якой народ займае цэнтральнае месца.