Кітай заклікаў адпаведныя краіны ліквідаваць уласныя сур'ёзныя парушэнні ў галіне правоў чалавека

2021-06-23 14:35:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР 22 чэрвеня заклікаў адпаведныя краіны распачаць канкрэтныя крокі для вырашэння сваіх уласных сур'ёзных праблем у галіне правоў чалавека, гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце ведамства.

Такі каментар быў зроблены пасля сумеснай заявы 65 краін на 47-й сесіі Савета па правах чалавека ААН у падтрымку пазіцыі Кітая, які выступае супраць ўмяшання ва ўнутраныя справы Кітая на падставе правоў чалавека.

У той час як Канада ад імя шэрагу заходніх краін нападае і абвінавачвае Кітай у пытаннях, звязаных з Сіньцзянам, Сянганам і Тыбетам, вышэйзгаданыя 65 краін заклікалі прытрымлівацца мэтаў і прынцыпаў Статута ААН і выступілі супраць палітызацыі пытанняў правоў чалавека і прымянення падвойных стандартаў, а таксама беспадстаўных абвінавачванняў у адрас Кітая, якія з'яўляюцца палітычна матываванымі і заснаваныя на дэзінфармацыі.

Па словах дыпламата, заклік да справядлівасці ў СПЧ ААН адлюстроўвае волевыяўленне міжнароднай супольнасці і выкрывае крывадушнасць некаторых заходніх краін, якія ўмешваюцца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў на падставе захавання правоў чалавека.

Мэта гэтых краін заключаецца ў падаўленні і стрымліванні Кітая, у перашкодзе яго развіццю, сказаў афіцыйны прадстаўнік, дадаўшы, што "гэта асуджана на правал".

Ён заявіў, што Кітай поўны рашучасці прасоўваць і абараняць правы чалавека ўнутры краіны, а таксама забяспечваць абарону нацыянальнага суверэнітэту, бяспекі і інтарэсаў развіцця.

Хоць гэтыя краіны прэтэндуюць на ролю суддзяў па правах чалавека, яны заплюшчваюць вочы на свае ўласныя сур'ёзныя праблемы ў гэтай галіне, адзначыў афіцыйны прадстаўнік, спасылаючыся на жахлівыя парушэнні правоў чалавека ў такіх краінах, як Канада, ЗША і Вялікабрытанія.

Ён настойліва заклікаў адпаведныя краіны сур'ёзна задумацца над гэтым, прыняць канкрэтныя меры для вырашэння сваіх уласных сур'ёзных праблем у галіне правоў чалавека, выконваць мэты і прынцыпы Статута ААН і асноўныя нормы міжнародных адносін, і рабіць добрыя і адчувальныя ўчынкі для здаровага развіцця міжнароднай справы правоў чалавека.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ