На паўночным захадзе Кітая выявілі руіны вёскі больш за 1000 –гадовай даўніны
Кітайскія археолагі выявілі руіны вёскі, пабудаванай больш за 1000 гадоў таму, у горадзе Сіань / прав. Шэньсі, Паўночна-Заходні Кітай /.
Займаючы плошчу ў 34 000 кв. м, руіны маюць даўжыню 190 м і шырыню 180 м.
Археолагі знайшлі на месцы руін шматлікія зольнікі, а таксама астанкі калодзежаў, дарог і магільняў. Акрамя таго яны раскапалі шэраг керамічных, парцалянавых, каменных, касцяных, медных і жалезных вырабаў, сярод якіх амаль 280 штук захаваліся ў першапачатковым выглядзе або могуць быць адноўлены.
Археалагічныя работы тут пачаліся ў жніўні 2020 года. Папярэднія даследаванні паказалі, што руіны галоўным чынам маюць дачыненне да перыяду праўлення дынастыі Сун / 960-1279 гг. н.э. / і дынастыі Цзінь / 1115-1234 гг. н.э. /.
Археолагі мяркуюць, што знаходка паслужыць новым арыенцірам для таго, каб акрэсліць контуры гістарычных змен, якія адбыліся ў рэгіёне за гэты перыяд часу.