Шанхай павысіць мінімальнай памер аплаты працы да 2590 юаняў
З 1 ліпеня гэтага года мінімальны памер аплаты працы ва ўсходнекітайскім мегаполісе Шанхай павысіцца з 2 480 юаняў / каля 383 дол. ЗША / да 2 590 юаняў у месяц.
Гэта стане першай рэгуляцыяй мінімальнага памеру аплаты працы ў Шанхаі пасля ўспышкі эпідэміі COVID-19, паведамілі ў мясцовым ведамстве людскіх рэсурсаў і сацыяльнага забеспячэння.
Разам з гэтым, мінімальны памер пагадзіннай аплаты працы ў мегаполісе павысіцца з 22 юаняў да 23 юаняў.
Месячны МПАП не ўключае ў сябе ўнёскі на сацыяльнае страхаванне, якія выплачваюцца асобна работнікамі ў адпаведнасці з законам, а таксама надбаўкі на аплату жылля і плату за звышурочную працу, растлумачылі ў названым ведамстве.