Прыбытак дзяржпрадпрыемстваў Кітая вырас у студзені-маі 2021 года

2021-06-24 14:43:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Агульны аб'ём прыбытку дзяржаўных прадпрыемстваў Кітая за першыя пяць месяцаў 2021 года вырас на 170 % у гадавым вылічэнні да 1,79 трлн юаней / каля 277 млрд. долараў /, пра што сведчаць афіцыйныя даныя Міністэрства фінансаў КНР.

У прыватнасці, сукупны прыбытак дзяржпрадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання ў студзені-маі бягучага года дасягнуў 1,25 трлн юаняў, павялічыўшыся на 130 % у гадавым вылічэнні.

Агульныя даходы дзяржпрадпрыемстваў за названы адрэзак часу выраслі на 30,5 % у гадавым вылічэнні прыкладна да 28,22 трлн юаняў. У тым ліку даходы дзяржпрадпрыемстваў цэнтральнага падпарадкавання склалі каля 16 трлн юаняў з прыростам на 27,4 % у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.

Паводле даных, па стане на канец мінулага месяца, суадносіны запазычанасці да актываў дзяржпрадпрыемстваў склалі 64,3 %, знізіўшыся на 0,2 працэнтнага пункта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ