Сі Цзіньпін заклікаў наладзіць больш цесныя партнёрскія адносіны ў рамках "Пояса і шляху"
23 чэрвеня старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў пісьмовы зварот у адрас удзельнікаў сустрэчы высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях".
Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ініцыятыва "Пояс і шлях" была ім прапанавана з мэтай захаваць дух Вялікага шаўковага шляху, агульнымі сіламі стварыць платформу для ажыццяўлення адкрытасці і супрацоўніцтва, а таксама надаць новы імпульс супрацоўніцтву і развіццю ва ўсіх краінах. За восем гадоў 140 краін свету падпісалі з Кітаем пагадненні аб супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху", і колькасць партнёраў працягвае расці. Усе бакі актыўна садзейнічаюць каардынацыі палітыкі, узаемасувязі інфраструктурных аб'ектаў, бесперашкоднаму гандлю, фінансавай інтэграцыі і сувязі паміж народамі, запусціўшы велізарную колькасць праектаў прагматычнага і выгаднага для народаў супрацоўніцтва, усталяваўшы ўсебаковыя і комплексныя адносіны ўзаемазлучанага партнёрства, а таксама адкрыўшы новыя перспектывы для агульнага развіцця, адзначыў старшыня КНР. Ён дадаў, што ва ўмовах раптоўнай ўспышкі эпідэміі каронавіруса новага тыпу / COVID-19 / бакі аказваюць адно аднаму дапамогу і падтрымку, разам пераадольваюць часовыя цяжкасці, спрыяюць далейшаму прагрэсу ў сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху", надаюць упэўненасць і сілы міжнароднай супольнасці, чым уносяць важны ўклад у глабальнае супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва і аднаўленне сусветнай эканомікі.
Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць прытрымлівацца прынцыпу супрацоўніцтва ў духу "сумесных кансультацый, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання" пры рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях", рашуча падтрымліваць канцэпцыі адкрытасці, экалагічнасці, сумленнасці і супрацоўніцтва, а таксама аддаваць сілы дасягненню мэтаў супрацоўніцтва, для якога характэрныя ідэі захавання высокіх стандартаў, павышэння народнага дабрабыту і ўстойлівасць. Кітай выходзіць на новы этап развіцця, ператварае ў жыццё новую канцэпцыю развіцця і фарміруе новую архітэктоніку развіцця, ствараючы новыя магчымасці для рынку, інвестыцый і росту эканомікі партнёраў па супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху", падкрэсліў кітайскі лідар. Кітай гатовы працаваць з усімі бакамі, каб выбудоўваць больш цесныя партнёрскія адносіны ў рамках ініцыятывы «Пояс і шлях», прытрымлівацца руху па шляху салідарнасці, супрацоўніцтва, ўзаемасувязі і агульнага развіцця, а таксама агульнымі намаганнямі садзейнічаць фарміраванню супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, дадаў ён.