Ван І правёў сустрэчу высокага ўзроўню па міжнародым супрацоўніцтве ў АЦР у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях"

2021-06-24 14:47:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Член Дзяржсавету КНР, міністр замежных спраў Ван І 23 чэрвеня старшыняваў на сустрэчы высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях".

Ван І адзначыў, што АЦР з'яўляецца рэгіёнам з самымі высокімі тэмпамі развіцця, самымі вялікімі перспектывамі і самай актыўнай дынамікай супрацоўніцтва ў свеце. На яго прыходзіцца 60 % сусветнага насельніцтва і 70 % ВУП, што забяспечвае больш за дзве трэціх сусветнага росту. АЦР адыгрывае ўсё больш важную ролю ў глабальнай барацьбе з эпідэміяй і ў працэсе эканамічнага аднаўлення. АЦР варта лічыць "узвышшам" у развіцці супрацоўніцтва, але ніяк не "геапалітычнай дошкай", стабільная і квітнеючая абстаноўка ў АЦР заслугоўвае таго, каб краіны рэгіёну сумесна шанавалі і засцерагалі яе, адзначыў міністр.

Ван І ўказаў, што краіны АЦР таксама з'яўляюцца піянерамі, дабрачынцамі і ўзорнымі удзельнікамі міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях". Кітайскі бок гатовы разам з краінамі рэгіёну садзейнічаць высакаякаснаму развіццю "Пояса і шляхі", прапаноўваць падыход АЦР у справе барацьбы з эпідэміяй, уносіць жыццёвую сілу АЦР у сусветную транспартна-камунікацыйную ўзаемазвязанасць, усяляць упэўненасць АЦР у справу ўстойлівага аднаўлення глабальнай эканомікі, уносіць яшчэ большы ўклад у пабудову супольнасці адзінага лёсу ў АЦР і супольнасці адзінага лёсу чалавецтва, падкрэсліў Ван І.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ